Нафта «Brent»

Нафта «Brent» – эталонная марка (маркерны гатунак) нафты, якая здабываецца ў Паўночным моры. Назва яе паходзіць ад тамашняга аднайменнага радовішча, адкрытага ў 1970-м годзе. Слова Brent з’яўляецца насамрэч абрэвіятурай, бо ўтворана з першых літар назваў гарызонтаў радовішча – Broom, Rannoch, Etive, Ness, Tarbert.
Умоўнае пазначэньне нафты Brent– LCO (Light Sweet Oil), выкарыстоўваецца ў назве ф’ючэрсных кантрактаў.
Першапачаткова гатунак вызначаўся як нафтасумесь, якая атрымлівалась на брытанскім тэрмінале Салі-Ва (Шэтландскія выспы). З 2007-га Brent фактычна з'яўляецца сумесьсю гатункаў нафты, што здабываецца на шэльфавых радовішчах Brent, Forties, Oseberg і Ekofisk паміж ўзбярэжжамі Нарвегіі і Шатландыі.
Brent з'яўляецца адной з асноўных марак нафты, што гандлююцца на міжнародных нафтавых біржах. Сумесь стала эталоннай дзякуючы наяўнасьці некалькіх незалежных пастаўшчыкоў і гатоўнасьці яе куплі мноствам спажыўцоў і перапрацоўшчыкаў, надзейнасьці паставак. Нягледзячы на не самыя вялікія аб'ёмы здабычы і на некаторыя праблемы з пастаўкамі ў мінулым, Brent валодае дастатковай ліквіднасьцю, каб быць маркернай.
Кошт нафты Brent з 1980-х гадоў з'яўляецца асновай для коштаўтварэньня многіх іншых гатункаў нафты: на пачатак 2010-х, цэны 70% усіх сусветных гатункаў нафты прама ці ўскосна вызначаліся коштам сумесі Brent.
Сьветавая вартасьць нафты вызначаецца падчас гандлю спотавымі (бягучымі) і ф’ючэрснымі (у тым ліку без фізічнай пастаўкі) кантрактамі. Па нафце Brent асноўны адсотак усіх здзелак адбываецца па ф'ючэрсам, што адлюстроўвае меншую залежнасьць ф'ючэрсных коштаў ад канкрэтных умоў пастаўкі ў параўнанні са спотам на Brent. Дысконт спота да бліжэйшага ф'ючэрса (то бок, меншая вартасьць нафты) складае $0,4-$0,6/барэль. Ф'ючэрсы спыняюць хаджэньне за месяц да тэрміну пастаўкі, які, як правіла, прыпадае на сярэдзіну месяца.
Дынаміка кошту нафты «Brent». Студзень-2018.
У судзені кошт нафты Brent вызначаўся ф’ючэрсным кантрактам LCOJ8 («LCO» – умоўнае пазначэньне сырой нафты маркі Brent, «J» – умоўнае пазначэньне месяца пастаўкі (тут – красавік), «8» – 2018-ы год).
З пачатку 2018-га нафта даражэе: Brent пачаў студзень з 66,87 $/бар.  (ад 31 сьнежня 2017-га), а скончыў – на 69,05 $/бар. (ад 31 студзеня 2018-га) – па коштам закрыцьця таргоў.
Па вынікам першага месяца года ф’ючэрс на Brent падаражэў на 3,26% (+38,4% гадавых за 31 дзень месяца).
Мінімальная вартасьць, якую дасягаў Brent на рынку у студзені 2018-га – 66,24 $/бар., максімальная – 71,28 $/бар. Сярэдняя за месяц вартасьць – 69,08 $/бар.
Падаражэньне нафтя цягнецца ўжо больш за 7 месяцаў пасьля таго, як Brent у сярэдзіне  2017-га ўпаў ніжэй за 45 $/бар.: 21-га чэрвеня 2017-га ф’ючэрсны кошт на ф’ючэрс Brent на закрыцьці таргоў быў 44,82 $/бар.
Зараз (на 31 студзеня 2018-га) Brent даражэй, чым быў у тое дно, на 54,1%: за крыху больш за паўгода нафта падаражэла напалову. 
Зараз вартасьць нафты знаходзіцца на 37-месячным максімуме.
Але да ўзроўня першай паловы 2014-га, калі да моманту рэзкага яе патаньненьня, калі Brent каштаваў звыш за 100 $/бар., яшчэ далёка.
Месячны рост кошту нафты ў студзені 2018-га на 3,26% (то бок, хуткасьць росту ў 38,4% гадавых) – адносна нязначны: валацільнасьць кошту нафты вельмі высокая, большая за такі ж паказчык у індэкса даляра ЗША, і яшчэ большая за валацільнасьць індэкса эўра.

Каэфіцыент ваганьня кошту нафты (як адсоткавыя адносіны паказчыка «сярэдняе адхіленьне ад сярэдняга за месяц значэньня» да паказчыка «сярэдняе за месяц значэньне») у справаздачным месяцы – 1,28%.

Немає коментарів:

Дописати коментар