Дынаміка курса валютаў у студзені 2018-га

У студзені 2018-га асноўны вэктар курсавога руху валютаў краін Ўсходняй Эўропы і СНД  быў на ўмацаваньне да галоўнай сьветавой валюты – даляра ЗША.
Такі рух быў абумоўлен, у першую чаргу, аслабленьнем самога даляра ў гэтым месяцы (індэкс USDX зьнізіўся за студзень на 3,44%). Адпаведна, умацаваўся эўра (індэкс EURX вырас на 1,63%), а зь ім узьняліся да даляра і ўсе нацыянальныя эўрапейскія валюты, якія арыентуюцца на адзіную эўравалюту.
Акрамя таго, у студзені вырасла вартасьць нафты (кошт гатунка Brent падаражэў на 3,26%), што дадала моцу расейскаму рублю, які ўплывае на курсы валют краін СНД. Тым ня меньш, нягледзячы на тое, што ў студзені 2018-га на -рубель быў двайны павышальны ўплыў (падзеньне даляра і ўздым нафты), расейская валюта не вайшла ў сьпіс лідэраў курсавога роста. А тры валюты СНД нават аслабелі да даляра: сум Узбекістана, рубель Беларусі ды самані Таджыкістана.
Больш умацаваліся да даляра як раз валюты краін Усходняй Эўропы: верхняя палова студзеньскага рэйтынга – амаль выключна валюты Эўразьвязу. Тройка лідэраў – куна Харватыі, крона Чэхіі, злоты Польшчы.
Найбольш амплітудная курсавая дынаміка ў студзені была ў ўкраінскай грыўні: да сярэдзіны месяца грыўня стала самай саслабеўшай валютай, але ў апошні тыдзень яна рэзка аднавіла сваю вартасьць, перавысіў нават узровень пачатку месяца. У адрозненьне ад беларускага рубля.
Ніжэй – дынаміка курсу асобных валютаў да даляра ЗША.
Эўра
У эўразоне знаходзяцца наступныя краіны Ўсходняй Эўропы: Славенія (з 2007-га года), Славаччына (з 2009-га), Эстонія (з 2011-га), Латвія (з 2014-га), Летува (з 2015-га). Чарнагорыя таксама карыстаецца эўра (з 2002-га года), але без адпаведнага пагадненьня з ЭЦБ. Акрамя таго, да эўра жорстка прывязаныя валюты Балгарыі і Босніі і Герцагавіны. На эўра шчыльна арыентуюцца таксама валюты Македоніі, Сербіі і Харватыі.
Рубель Беларусі.
Падзеньня беларускага рубля ў першай дэкадзе студзеня было настолькі значным  і імклівым, што наступны за ім уздым ледзь здолеў яго кампенсаваць.
Грыўня Ўкраіны.
Большую частку студзеня грыўня толькі падала да даляра ЗША, але імклівы аднаўленчы ўздым украінскай валюты ў апошні тыдзень дазволіў нават перавысіць даляравую вартасьць грыўні на пачатак месяца.
Рубель Расеі.
Нафта, якая даражэе, дапамагае расейскаму рублю ўмацоўвацца.
Злоты Польшчы.
Польскі злоты працягвае шматмесячнае моцнае аднаўленьне сваёй вартасьці пасьля падзеньня да мінімуму напрыканцы 2016-га.
Лары Грузіі.
Лей Малдовы.
Тэнге Казахстана.

Немає коментарів:

Дописати коментар