Індэкс эўра EURX

Індэкс эўра EURX паказвае адносіны адзінай эўрапейскай валюты да 5-цівалютавага кошыка, які складаецца з даляра ЗША, фунту стэрлінгаў, японскай йены, швэйцарскага франка, швэдзкай кроны – валютаў краін, якія ўтвараюць асноўны знешнегандлёвы абарот Эўразоны.
Індэкс разлічваецца як сярэдняе геаметрычнае ўзважанае курсавых адносін названых валютаў да €-эўра, дзе сталыя каэфіцыэнты – ёсьць адсоткавыя вагі валютаў у кошыку: $-даляр ЗША – 31,55%, £-фунт стэрлінгаў – 30,56%, ¥-японская йена – 18,91%, S₣-швэйцарскі франк – 11,13%, SK-швэдзкая крона – 7,85%.
Формула: EURX = 34,38805726 × €/$0,3155 × €/£0,3056  × $/¥0,1891 ×  $/S0,1113× $/SK0,0785.
Першы каэфіцыент у формуле прыводзіць значэньне індэкса да 100 пунктаў на дату пачатку адліку індэкса.
EURX быў уведзены як гандлевы інструмэнт на біржы New York Board of Trade (NYBOT) 13 студзеня 2006-га, і стаў эталонам бягучага кошту эўра для ўдзельнікаў міжнародных фінансавых рынкаў.
Дынаміка EURX. Студзень-2018.
Студзень 2018-га індэкс пачаў з 95,91 пунктаў (ад 31 сьнежня 2017-га), а скончыў месяц на 97,47 пунктах (ад 31 студзеня 2018-га) – па коштам закрыцьця таргоў.
Па вынікам першага месяца года эўра ўмацаваўся да 5-цівалютавага кошыка на 1,63% (+19,2% гадавых за 31 дзень месяца), што, у першую чаргу, абумоўлена аслабленьнем даляра ЗША ў гэтым месяцы (гл. індэкс USDX), які мае наібольшую долю у кошыку.
Мінімальнае значэньне, якое дасягаў EURX у працэсе таргоў у студзені 2018-га – 95,22 пунктаў, максімальнае – 98,17 пунктаў. Сярэднее за месяц значэньне – 96,70 пунктаў.
Уздым эўра цягнецца ўжо больш за 9 месяцаў пасьля таго, як у сярэдзіне красавіка 2017-га EURX ўпаў да 86-ці пунктаў. Зараз (на 31-га студзеня 2018-га) эўра даражэй, чым быў у тое дно (16 красавіка 2017-га), на 13,2%.
І цяпер індэкс знаходзіцца на 37-месячным максімуме (апошні раз EURX быў вышэй за 97 пунктаў 16 сьнежня 2014-га), што абумоўлена такім жа 37-месячным мінімумам даляра ЗША (па індэксу USDX) ды слабым фунтам стэрлінгаў пасьля Брэксіту: гэтыя валюты маюць найбольшыя адсоткавыя долі ў кошыку.
Але да ўзроўня першай паловы 2014-га года, калі да пачатку вельмі моцнага сусьветнага ўмацаваньня даляра ЗША і, адпаведна, падзеньня эўра, калі індэкс апошняга быў звыш 100 пунктаў, яшчэ далёка.
Рост EURX ў студзені 2018-га на 1,63% (то бок, +19,2% гадавых хуткасьці) – даволі значны, ды трэці запар.
Каэфіцыент ваганьня індэкса эўра (як адсоткавыя адносіны паказчыка «сярэдняе адхіленьне ад сярэдняга за месяц значэньня» да паказчыка «сярэдняе за месяц значэньне») у справаздачным месяцы – 0,56% (амаль удвая меньш за адпаведны паказчык індэксу даляра ЗША USDX у гэтым месяцы).


Немає коментарів:

Дописати коментар