Індэкс даляра USDX

Індэкс даляра USDX уяўляе сабой адносіны даляра ЗША да кошыка з 6-ці сусьветных валютаў: эўра, японскай йены, фунта стэрлінгаў, канадскага даляра, швэдзкай кроны ды швэйцарскага франка.
Індэкс разлічваецца як сярэдняе геаметрычнае ўзважанае курсавых адносін гэтых валютаў да $-даляра ЗША, дзе сталыя каэфіцыэнты адпавядаюць вагам валютаў у кошыку: €-эўра – 57,6%, ¥-японская йена – 13,6%, £-фунт стэрлінгаў – 11,9%, СƊ-канадскі даляр – 9,1%, SƘ-швэдзкая крона – 4,2%, S₣-швэйцарскі франк – 3,6%.
Формула: USDX = 50,14348112 × $/€0,576 × $/¥0,136 × $/£0,119 × $/СƊ0,091 × $/SƘ0,042 × $/S0,036.
Першы каэфіцыэнт у формуле толькі прыводзіць значэньне індэкса да 100 пунктаў на пачатак адліку індэкса – сакавік 1973 г., калі асноўныя валюты пачалі свабодна катыравацца адна адносна другой.
Дынаміка USDX. Студзень-2018.
Студзень 2018-га індэкс пачаў з 92,28 пунктаў (ад 31 сьнежня 2017-га), а скончыў месяц на 89,11 пунктах (ад 31 студзеня 2018-га) – па коштам закрыцьця таргоў.
Па вынікам першага месяца года даляр ЗША саслабеў на 3,44% (-40,4% гадавых за 31 дзень месяца).
Мінімальнае значэньне, якое дасягаў USDX у працэсе таргоў у студзені 2018-га – 88,44 пунктаў, максімальнае – 92,64 пунктаў. Сярэднее за месяц значэньне – 90,75 пунктаў.
Падзеньне амерыканскай валюты цягнецца ўжо больш за год, адразу пасьля таго, як напрыканцы 2016-га на хвале перамогі Д.Трампа на презідэнцкіх выбарах USDX дасягнуў адзнакі звыш 103-х пунктаў, найвышэйшай кропкі індэкса са сьнежня 2002-га, то бок 14-гадовага максімума.          
Зараз (на 31-га студзеня 2018-га) даляр ЗША таньней, чым быў у той пік напрыканцы 2016-га, на 13,7%.
У выніку шматмесячнага перыяда сусьветнага аслабленьня даляр ЗША апынуўся на 37-месячным мінімуме: апошні раз USDX быў ніжэй за 90 пунктаў 22 сьнежня 2014-га.
Але да ўзроўня першай паловы 2014-га, калі да моманту кардынальнага ўздыму «амерыканца» USDX вагаўся вакол 80-ці пунктаў, яшчэ далёка.
Студзеньскае падзеньне індэкса даляра з хуткасьцю ў 40,4% гадавых – адно з найбольшых у апошнія гады.
Каэфіцыент ваганьня індэкса даляра (як адсоткавыя адносіны паказчыка «сярэдняе адхіленьне ад сярэдняга за месяц значэньня» да паказчыка «сярэдняе за месяц значэньне») у справаздачным месяцы – 1,09%. Большы за студзеньскі 2018-га быў каэфіцыент ваганьня USDX за апошнія 4 гады толькі 3 разы.


Немає коментарів:

Дописати коментар